Станцы Рафаэля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станцы Рафаэля
Remove ads
Remove ads

Станцы Рафаэля у палацавым комплексе Ватыкана (Stanze di Raffaello) — памяшканні (станца — пакой) у папскім палацы Ватыкана. Яны існавалі ўжо пры Папе Мікалаі V (1447—1455 гады). Папа Юлій II абраў іх для сваіх апартаментаў, не жадаючы жыць там, дзе ўсё яшчэ лунаў цень ненавісных Борджыа, гэта значыць у апартаментах Аляксандра VI. Па савеце Брамантэ Юлій II даручыў зрабіць роспісы станцаў зусім маладому Рафаэлю (мастаку было толькі дваццаць пяць гадоў). Станцы Рафаэля — гэта чатыры параўнальна невялікіх памяшкання (прыкладна 9 на 6 м.), распісаныя ў 1508—1517 гадах Рафаэлем разам з вучнямі, і зала, роспісы якой былі выкананы вучнямі па эскізах жывапісца пасля яго смерці. Чацвёртае памяшканне — Зала Канстанціна — была распісана вучнямі Рафаэля, таму меней вядома. Кожную са сцен цалкам займае фрэскавая кампазіцыя, такім чынам у кожнай са станцаў іх па чатыры. Роспісы паражаюць глыбінёй задумы, вобразнай насычанасцю, кампазіцыйнай выразнасцю і спарадкаванасцю, агульнай гармоніяй.

Thumb
Remove ads

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads