Станіслаў Іванавіч Віскоўскі

удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Іванавіч Віскоўскі (12 лютага 1839, Варшава — пасля канца 1870-х) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі[1].

Хуткія факты Станіслаў Іванавіч Віскоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Мсціслаўскага павета, маці мела 160 дзесяцін зямлі[2]. У 1858 годзе паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, вучыўся на сродкі Тадэвуша Чудоўскага, дзеяча рэвалюцыйнага руху на Магілёўшчыне[3].

Неўзабаве Віскоўскі стаў адным з лідараў студэнцтва ў інстытуце. Вылучаўся поспехамі ў вучобе, у жніўні 1861 года ўдзельнічаў у сельскагаспадарчым з’ездзе ў Горках[3].

З сакавіка 1863 года паўстанцкі начальнік Горак[1]. З Масквы і Пецярбурга прывёз зброю[3].

Разам з Людвігам Звяждоўскім на чале горацкага паўстанцкага атрада ў ноч на 6 мая 1863 года заняў Горкі, удзельнічаў у далейшым паходзе атрада. Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці паўстання на Магілёўшчыне, склаў зброю[1]. Падчас следства знаходзіўся ў турмах Магілёва і Вільні[3].

Прысуджаны да смяротнага пакарання, замененага 12-гадовай катаргай у Сібіры[1]. У 1864 годзе як палітычны злачынец па суду пазбаўлены правоў стану і маёмасць канфіскавана ў скарб[4].

У канцы 1870-х гадоў жыў у Іркуцку, далейшы лёс невядомы[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads