Станіслаў Альбрэхт Радзівіл

(1914—1976) арыстакрат, дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Альбрэхт Радзівіл
Remove ads

Станіслаў Альбрэхт Радзівіл (21 ліпеня 1914(1914-07-21)[1], Шпаніў, Ровенская вобласць27 ліпеня 1976(1976-07-27)[1], Лондан) — князь з роду Радзівілаў, палітык, фінансіст, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Станіслаў Альбрэхт Радзівіл, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Малодшы сын Януша Радзівіла і Ганны з Любамірскіх, атрымаў адукацыю ў Польшчы і Швейцарыі, дзе вывучаў філасофію і гісторыю. У 1937 годзе абараніў дысертацыю.

Быў афіцэрам кавалерыі, прымаў удзел у барацьбе з фашызмам. Некалькі гадоў працаваў у міжнароднай радзе Чырвонага Крыжа, дзе займаўся арганізацыяй дапамогі зняволеным гітлераўцамі і выступаў з прапановай расследаваць катынскі расстрэл.

Пасля другой сусветнай вайны пасяліўся ў Лондане, дзе актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, фундаваў касцёлы.

У 1959 годзе ажаніўся з Каралінай Лі Буўе, роднай сястрой Жаклін Кенэдзі. У час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 1960 года Станіслаў Альбрэхт Радзівіл падтрымаў Джона Кенэдзі, знайшоў яму шмат прыхільнікаў сярод эміірантаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Пасля выбараў Джон Кенэдзі падараваў яму свой партрэт з надпісам: «Дзякуючы табе, мы перамаглі!», а таксама партрэт прабабкі Людвікі Гогенцолерн, жонкі Антонія Генрыка Радзівіла.

Станіслаў і Лі як сваякі прэзідэнта зрабіліся афіцыйнымі асобамі і таму суправаждалі Джона Кенэдзі ў яго ўрадавых візітах і ў час адпачынку. Жаклін Кенэдзі, каб аддзячыць Станіслава Радзівіла, дала баль у яго гонар.

У 1959 годзе ў сям’і Станіслава Радзівіла і яго жонкі Караліны нарадзіўся сын Антоні, а праз год дачка Крысціна Ганна. У чэрвені 1961 года пасля канферэнцыі, якая адбывалася ў Вене, Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі заехаў спецыяльна ў Лондан, каб быць хросным бацькам дачцэ князёў Радзівілаў. Перад гэтым Станіслаў Радзівіл хрысціў аднаго з сыноў Джона Кенэдзі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads