Станіслаў Глінка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Глінка (польск.: Stanisław Glinka; 6 снежня 1914, Янкі Млодэ, Польшча — 2000[1]) — польскі лінгвіст.

Хуткія факты Станіслаў Глінка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1950 годзе скончыў матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1957 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук (дысертацыя — «З даследаванняў усходнеславянскіх дыялектаў Беласточчыны»). У 1957—1972 гадах — супрацоўнік аддзела беларускай мовы Інстытута славяназнаўства Польскай акадэміі навук, у 1972—1984 гадах — загадчык гэтага аддзела.

Навуковая дзейнасць

Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці С. Глінкі — беларуская і польская дыялекталогія, мова беларускага фальклору.

Пры непасрэдным удзеле і пад рэдакцыяй С. Глінкі падрыхтаваны «Атлас усходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (пол. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny). С. Глінка дакладна вызначыў заходнюю мяжу беларускіх гаворак на Беласточчыне на поўнач ад Нарвы, ахарактарызаваў іх фанетычную дыферэнцыяцыю.

С. Глінка прааналізаваў некаторыя фанетычныя, словаўтваральныя і лексічныя асаблівасці паэтычнай мовы беларускіх народных песень, сабраных М. Федароўскім.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads