Станіслаў Лем

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Лем
Remove ads

Стані́слаў Херман Лем (польск.: Stanisław Herman Lem; 12 верасня 1921, Львоў — 27 сакавіка 2006, Кракаў) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Член Польскай АН у Кракаве (1994).

Хуткія факты Станіслаў Лем, Асабістыя звесткі ...

Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечана разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцу чалавека ў Сусвеце.

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Львоўскім медыцынскім інстытуце (1939—1941), скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1948).

Пахаваны ў Кракаве.

Творчасць

Друкуецца з 1946. У шматлікіх творах у жанры навукова-філасофскай фантастыкі (раманы «Астранаўты», 1951; «Дзённік, знойдзены ў ваннай», «Салярыс», абодва 1961; «Голас Неба», 1968; «Насмарк», 1976; «Мір на зямлі», «Фіяска», абодва 1987, і інш.) разглядае ролю вынаходніцтваў у лёсе чалавецтва, узнімае праблемы маральнай адказнасці чалавека за вынікі сваіх дзеянняў. Аўтар дэтэктыўнага («Следства», 1959) і аўтабіяграфічнага («Высокі замак», 1966) раманаў, зборнікаў навукова-фантастычных апавяданняў «Сезам» (1954), «Зорныя дзённікі» (1957), «Уварванне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Казкі робатаў» (1964), «Кіберыяда», «Паляванне» (абодва 1965), «Апавяданні пра пілота Піркса» (1968), «Бяссонніца» (1971). Яго проза адметная драматызмам калізій, глыбокім псіхалагізмам, багаццем палітры камічнага. Аўтар літаратурных нарысаў.

Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны тыраж 27 млн асобнікаў.[7]. Уплыў Лема на сусветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць з дзейнасцю такіх класікаў як Герберт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон[8].

Remove ads

Светапогляд

Выдаў філасофска-сацыялагічныя даследаванні «Дыялогі» (1957), «Summa technologiae» (1964), філасофска-літаратуразнаўчыя працы «Філасофія выпадку» (1968), «Фантастыка і футуралогія» (т. 1—2, 1970).

Вялікая частка тых разважанняў змешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філасофскіх думак палягчае іх паразуменне. Таму часта ў сусветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філосаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі.

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія Польшчы (1976).

Ушанаванне памяці

Прозвішча пісьменніка атрымаў астэроід, а ў Кракаве імя пісьменніка нададуць адной з вуліц[9][10][11].

Беларускія пераклады

Мастацкая літаратура

• Казка пра караля Мудраса (зборнік Ратуйма космас) — пер. Валерый Буйвал
• Прыгоды Піркса — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Мінск: Мастацкая літаратура, 1992, ISBN 5-340-00755-3
• Салярыс — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Мінск, 1994
• Уранавыя вушы (зборнік Байкі Робатаў) — пер. Руслан Равяка // Наша Ніва 31 сакавіка 2006
• Непераможны, зборнік уключае аднайменны раман, а таксама апавяданні: Сябар, 137 секунд, Цемра і цвіль і Казку пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася (пер. А. Бутэвіч, 2011)
• Зорныя дзённікі / Станіслаў Лем. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 353, [2] с.
• Свет Станіслава Лема: цытаты, афарызмы / цытаты з твораў Станіслава Лема выбраў і склаў Віктар Язневіч. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 246, [1] с.
• Зорныя дзённікі. З успамінаў Іёна Тыхага: апавяданні ; Футуралагічны кангрэс: раман / Станіслаў Лем. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 370, [2] с.
• паасобныя творы пераклаў М. Мірановіч

Філасофія

• Стварэньне сьвету. Спроба другая [Эсэ] (З польск. пер. А. Кудраўцаў) Крыніца № 11-12 (26) 1996
• Фенаменалагічная тэорыя твору (зборнік Філасофія выпадку. Літаратура ў свеце эмпірыі) — зборнік Быць (або не быць) сярэднееўрапейцам. Сучаснае польскае мысленне
• Сыльвічныя разважанні XL (часопіс Odra, № 2 (408), 1995)— зборнік Быць (або не быць) сярэднееўрапейцам. Сучаснае польскае мысленне
Remove ads

Зноскі

1. Лем Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.

3. Лем Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Hosch W. L. Stanislaw Lem // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571419 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

6. The Times, 2006-03-28(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2008. Праверана 2 верасня 2009.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads