Станіслаў Нарушэвіч (сын Крыштафа)
(пам. 1650) рэферэндар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Нарушэвіч (? — 27 мая 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
У 1622 вучыўся ва ўніверсітэце Інгальштата (Германія). Служыў пры двары Жыгімонта III.
Староста лідскі ў 1629—1646, навадворскі з 1630. Вялікі пісар літоўскі з 1630, адначасова рэферэндар вялікі літоўскі ў 1642—1650. Пасол на соймы 1632 (удзельнічаў у элекцыі Уладзіслава IV), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскім двары.
Сям'я
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Крыштафа, падскарбія ВКЛ, і яго жонкі Альжбеты Шымковіч, брат Яна і Аляксандра Крыштафа.
Ажаніўся з Ганнай (каля 1615 — 1668), дачкой аршанскага старосты Аляксандра Сапегі.
Пакінуў дачок Канстанцыю, якая была замужам за Уладзіславам Карэнгам, і Яну Тэадору, якая выйшла спачатку за смаленскага кашталяна Яна Ісайкоўскага, а потым за польнага гетмана літоўскага Яна Агінскага.
Яна Тэадора атрымала значныя маёнткі (Круглае, Бешанковічы і іншыя) пасля сваёй маці (тая стала адной са спадкаемніц памерлага ў 1656 свайго родзіча Казіміра Льва Сапегі) і ўнесла іх у род Агінскіх.
Remove ads
Літаратура
- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads