Станіслаў Панятоўскі (сын Казіміра)
падскарбі вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генерал-лейтэнант, шэф пешай коннай гвардыі.
Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Казіміра і Апалоніі з Устшыцкіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лондан, у 1772 вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.
Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Пазней пасяліўся на Украіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.
Быў паслядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцці Канстытуцыі 3 мая (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.
Ад сувязі з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымалі тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскіх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад французскай арыстакратыі.
Remove ads
Зноскі
- http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/poniatowski-stanislaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 189.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads