Міхал Бжастоўскі

(1722—1784) падскарбі вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Бжастоўскі
Remove ads

Міхал Бжастоўскі (1722 — 21 мая 1784, в. Старыя Араны  (польск.)) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі вялікі літоўскі (1764—1784).

Хуткія факты Міхал Бжастоўскі, канюшы вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага, старэйшы брат кашталяна полацкага Адама Бжастоўскага.

У юнацтве правёў шмат часу ў Германіі, Францыі і Італіі, дзе служыў у Каралеўскім нямецкім палку  (фр.). Пасля вяртання атрымаў чыны палкоўніка i камергера (1749).

У 1746—1764 гадах шмат разоў выбіраўся паслом на соймы. Харунжы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар літоўскі ў 1758—1762 гадах, вялікі канюшы літоўскі ў 1762—1764 гадах, падскарбі вялікі літоўскі з 1764 года; староста аранскі з 1751 года, ашмянскі ў 1765—1770 гадах, пунскі з 1766 года[6].

У снежні 1764 года выкупіў у Яна Ежы Флемінга пасаду падскарбія вялікалітоўскага за 400 000 злотых.

З’яўляючыся прыхільнікам «Фаміліі», 16 красавіка 1764 года ўзначаліў генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа ж годзе быў абраны паслом на канвакацыйны сойм ад Ашмянскага павета. Падтрымаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай.

Прыймаў удзел у здушэнні Барскай канфедэрацыі, нацкоўваючы рускіх нават на сваіх сваякоў.

На сойме 1773—1775 гадоў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўвёў Міхала Бжастоўскага ў склад Пастаяннай Рады. У 1776 годзе стаў членам канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага.

Remove ads

Асоба

Масон.

Вёў марнатраўны і бесшабашны лад жыцця. З мэтай пабудовы палаца ў Сітцах трымаў у заставе радзівілаўскія ўладанні Порплішча і Глыбокае. Падобны лад жыцця пагаршаў фінансавае становішча роду. У 1771 годзе Міхал Бжастоўскі звяртаўся да расійскага пасла з просьбай выдаць крэдыт на 3 000 000 злотых, у чым яму было адмоўлена.

Пакінуў пасля сваёй смерці шмат пазык, што стала адной з прычын фінансавага краху роду Бжастоўскіх.

Remove ads

Сям’я і дзеці

Быў жанаты на Казіміры Агінскай (1712—1792), дачцэ ваяводы троцкага Юзафа Яна Тадэвуша Агінскага і Ганны Агінскай (у дзявоцтве Вішнявецкай). У шлюбе нарадзілася адзіная дачка — Барбара.

Узнагароды

У 1766 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[7], у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра Неўскага[8], у 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага  (руск.)[9].

Зноскі

1. Michał Brzostowski // NUKAT — 2002.

2. Michał Brzostowski h. Strzemię // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 189.

4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 314.

5. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 440. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

6. Бжостовские // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
7. Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178.
8. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, с. 148.
9. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads