Станіслаў Феліцыянавіч Паланевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Феліцыянавіч Палане́віч (18 лютага 1939, вёска Бярозаўка, Мінскі раён — 14 лістапада 2018, Мінск) — беларускі дызайнер.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся вёсцы Бярозаўка Мінскага раёна. У 1973 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік творчага тандэму «Паланевіч і Сонца». Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года. Мае больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі. Сярод асноўных прац — перспектыўныя распрацоўкі аўтамабіляў, трактараў, сродкаў пасажырскага транспарту.
Выстаўкі
Асноўныя аб’екты распрацовак
Трактары, сельгасмашыны, кабіны, пульты кіравання, панэлі прыбораў, дзяржальні, сядзенні, аўтобусы (ПАЗ, КАвз, «Нёман»), перспектыўныя кабіны для Мінскага аўтамабільнага завода, у тым ліку аўтацягнік МАЗ «Перабудова». У перыяд 2004—2015 гадоў — распрацоўка дарожна-будаўнічай тэхнікі аб’яднання «Амкадор».
Літаратура
- Артыкулы ў часопісе «Тэхнічная эстэтыка».
Спасылкі
- https://designtut.by/polonevich Архівавана 3 лютага 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads