Станіслаў Фердынанд Жавускі
(1737—1786) харунжы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Фердынанд Жавускі (польск.: Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1760—1782); ротмістр панцырны (1755), генерал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Хэлмскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[6].
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх герба «Крыўда», сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны з Любамірскіх. Меў братоў Юзафа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фельдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 мая 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілю, Ганну, Францішку і Караліну.
Remove ads
Зноскі
- Stanisław Ferdynand Rzewuski // NUKAT — 2002.
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 203.
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 196.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads