Старавакзальная (станцыя хуткаснага трамвая)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старавакзальная (станцыя хуткаснага трамвая)map
Remove ads

Старавакзальная (укр.: Старовокзальна) — канцавая станцыя Кіеўскага хуткаснага трамвая. Размешчана ля Цэнтральнага вакзала, станцыі метро Вакзальная.

Хуткія факты «Старавакзальная»укр.: Старовокзальна, Дата адкрыцця ...

Да 2007 была канцавой для трох маршрутаў: № 1, № 15 і № 18. У жніўні-снежні 2007 года станцыю рэканструявалі, пры гэтым былі пракладзеныя новыя рэйкі і абноўленая кантактная сетка. Пасля рэканструкцыі ў снежні 2007 года разваротнае кальцо выкарыстоўвалі два маршруты звычайнага рэжыму руху: № 15 і № 18. Да запуску ў 2008 годзе планаваліся яшчэ два маршруты: № 1 (паўхуткасны), № 3 (хуткасны).

З 13 чэрвеня 2009 была канцавой для маршрутаў № 15 і № 18, а таксама для таксаматорных маршрутаў № 1Т і № 3Т, уведзеных замест закрытых на час рэканструкцыі хуткаснай лініі трамвайных маршрутаў № 1, 3.

16 кастрычніка 2010 станцыя хуткаснага трамвая адкрыта пасля рэканструкцыі. Платформа абсталявана навесам і турнікетамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads