Вакзальная (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вакзальная (станцыя метро, Кіеў)map
Remove ads

Вакзальная (укр.: Вокза́льна, вымаўленне) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Політэхнічны інстытут» і «Універсітэт».

Хуткія факты «Вакзальная»укр.: Вокзальна, Дата адкрыцця ...
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

З’яўляецца адной з самых загружаных сярод станцый кіеўскага метро.

Remove ads

Гісторыя

Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Станцыя названая ад Цэнтральнага і прыгараднага вакзалаў чыгуначнай станцыі Кіеў-Пасажырскі.

З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»[1][2].

Апісанне

Паблізу знаходзіцца станцыя хуткаснага трамвая «Старавакзальная».

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Наземны вестыбюль злучаны са станцыяй эскалатарам.

Знешні выгляд

У афармленні падземнага вестыбюля выкарыстоўваецца кантраст белых сцен і пілонаў з дэкаратыўнымі бронзавымі чаканнымі медальёнамі (дыяметрам да 2 м), на якіх намаляваныя падзеі з гісторыі Украіны. Тарэц залы да 1992 года быў упрыгожаны гербам УССР[3].

Перспектывы развіцця

У перспектыве станцыя «Вакзальная» стане часткай перасадачнага вузла з Падольска-Вігураўскай лініяй.

Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў плануецца збудаванне другога выхаду са станцыі. Пачатак яго будаўніцтва ўвесь час адкладаецца. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — прыкладна 1,5 года[4].

Фотаздымкі

Remove ads

Рэжым працы

Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:16.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:53
  • ст. «Акадэмгарадок» — 5:57

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:22
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:26

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads