Старавольскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стараво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стараволя.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікасельскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 800 чалавек[3], з іх 81,8 % — беларусы, 13,1 % — палякі, 2,4 % — украінцы, 1,8 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads