Старадворскае возера (возера, Браслаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старадворскае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, каля вёскі Стары Двор.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 18,9 м, сярэдняя 5,5 м.
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера выслана ілам.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
