Сэклы (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сэ́клы[2][3] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дзісна.

Хуткія факты Сэклы, Морфаметрыя ...

Знаходзіцца за 34 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 2 кіламетры на поўнач ад гарадскога пасёлка Відзы, на тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»[4].

Плошча паверхні 1,01 км², даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 1,25 км, найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 1,6 м. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км, плошча вадазбору 9,4 км². Аб’ём вады ў возеры 1,6 млн м³.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы вышынёй да 3 метраў, спадзістыя, на поўначы стромкія, вышынёй да 9 метраў. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—20 метраў. Дно выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы. Злучана пратокай з Відзскім возерам, выцякае ручай у раку Дрысвята, упадае ручай са Старадворскага возера[5].

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, сом, гусцяра, плотка, карась і іншыя рыбы.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads