Старажоўшчына (Івацэвіцкі раён)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старажо́ўшчына[1] (трансліт.: Staražoŭščyna, руск.: Сторожовщина) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Першая пісьмовая згадка пра вёску датуецца 23-м кастрычніка 1597 года, як уладанне князя Рыгора Сангушкі Кашырскага[2]. «В том селе всех волох осмь, моргов двадцать, кроме волок двох и моргов осьми, которых уживает в том селе пан Ян Корпачевский на службе боярской». Гэту зямлю (прыкладна 195 га) абраблялі 17 сялянскіх гаспадарак (у дакуменце прыводзіцца спіс гаспадароў і іх дарослых сыноў).
14 ліпеня 1632 года новы ўладальнік маёнтку Косава канцлер Вялікага князя Літоўскага Леў Сапега склаў тэстамент, у якім касцёлу ў Косаве “надае на вечныя часы вёску Старажэвічы[3].
У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 438 чалавек.
Па непацверджаным звесткам вёску падчас вайны спалілі савецкія партызаны[4].
Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассавета[5], да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсавета[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 334 чалавекі
Вядомыя асобы
- Яўген Паўлавіч Арабей (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Акты ВКЛ, т.14, ст.614
- Sapiehonee, т.1, ст.182
- Ліст у рэдакцыю Наша Ніва, № 23 (180), 5 — 12 чэрвеня 2000 г.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads