Косаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Косава (не ўваходзіла ў склад).
Косаўскі сельсавет утвораны 16 лютага 1987 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Косаўскага гарсавета (вёскі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі)[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Квасевіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1155 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі: Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads