Старамесцкая ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старамесцкая ратуша (чэшск.: Staroměstská radnice) — ратуша ў Празе, была закладзена ў 1338 годзе на падставе прывілею, падараванага Старамесцкім гараджанам каралём Янам Люксембургскім. Комплекс складаецца з некалькіх дамоў, што прылягаюць да Старамесцкай плошчы і злучаных у адно цэлае для патрэб магістрата Пражскага Старога горада. У будынку ратушы знаходзіцца музей, праходзяць выстаўкі, а таксама ўрачыста рэгіструюць шлюбы ў спецыяльнай зале.
Remove ads
Гісторыя
Заснаванне ратушы
Гістарычна першым будынкам быў вуглавы раннегатычны дом канца XIII стагоддзя, які гараджане атрымалі ад багатага купца Вольфа Каменэ. Дамінантай дома была магутная прызматычная вежа, пабудаваная ў 1364 годзе. У 1381 годзе была пабудавана гатычная капліца. У пачатку XV стагоддзя да паўднёвага боку былі прыбудаваны куранты.
Пашырэнне ратушы
У 1360 годзе да заходняга боку першага будынка быў прыбудаваны другі корпус, у якім знаходзілася зала пасяджэнняў мясцовага самакіравання з драўлянай гатычнай столлю.
У 1458 годзе мясцовыя ўлады купілі трэці будынак — дом гарбара Мікша, пабудаваны на раманскім падмурку.
У 1805-1807 гадах наверсе быў усталяваны новы гадзіннік і прыбудавана пляцоўка. Наступны будынак быў дабудаваны да ратушы ў 1830-1834 гадах. У гэты ж час да ратушы было далучана ўсходняе крыло, якое служыла ёй яшчэ з XIV стагоддзя. Аднак будынкі ўсходняга крыла былі знесены, а на іх месцы пабудавалі новагатычнае крыло па праекце архітэктараў Петэра Нобіле і Паўла Спрэнгера.
У 1880 годзе архітэктар Баўм перабудаваў у стылі новага рэнесансу дом Мікша.
Пажар ратушы
У маі 1945 года ратуша служыла адным з пунктаў абароны - у яе непасрэднай блізкасці праходзілі баі паміж паўстанцамі і гітлераўскай арміяй, з прычыны чаго ратуша моцна пацярпела. Пажар цалкам знішчыў новагатычнае крыло, шкода была нанесена вежы і курантам.
Remove ads
Літаратура
- Vladimir Soukop, Praga. Mondadori, 2004. ISBN 9788837026318
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старамесцкая ратуша
- Выстаўкі і экспазіцыі ў Старамесцкай ратушы Архівавана 27 чэрвеня 2013. (чэшск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads