Стараселле (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старасе́лле[2] — возера ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. На пойме ракі Прыпяць, за 26 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, прыкладна за 6 км на ўсход ад Нароўлі, за 3,5 км на захад ад вёскі Тульгавічы.
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 3,18 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 7,83 км. Возера старычнае. Катлавіна падзяляецца на 3 рукавы. Берагі высокія (да 1 м), парослыя хмызняком. Заходнія берагі возера забалочаныя.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, лінь, краснапёрка, акунь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты М-35-12. Стан мясцовасці на 1986 год. Выданне 1989 года. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads