Стара-Тура

горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стара-Тураmap
Remove ads

Ста́ра-Ту́ра (славацк.: Stará Turá, венг.: Ótura, ням.: Alt Turn) — горад у заходняй Славакіі, на паўднёвым захадзе Трэнчынскага края. Знаходзіцца за 12 км на захад ад раённага цэнтра Нове-Места-над-Вагам, за 99 км на поўнач ад Браціславы. З чэшскага боку мяжуе з Паўднёвамараўскім краем. Насельніцтва — 10291 чалавек (2005).

Хуткія факты Стара-Тура, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Ляжыць на чэшска-славацкім памежжы ў паўночнай частцы Мыяўскага плато, непадалёк ад Малых і Белых Карпатаў. Разам з ваколіцамі Стара-Тура адносіцца да Падяварніцкага копаніцкага гістарычнага рэгіёна.

Праз горад працякае ў паўночна-паўднёвым напрамку ручай Трысце, які пасля Чахціцкага замка ўпадае ў раку Дудваг.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Стара-Туру датаваныя 1392 годам, калі яна згаданая ў дароўчым лісце караля Жыгімонта як паселішча, належнае Чахціцкаму замку, якім на той час валодаў Сцібар са Сцібарыц. У складзе замкавых уладанняў Стара-Тура знаходзілася ажно да знікнення феадалізму ў Венгрыі.

У 1467 годзе кароль Мацей Корвін за дапамогу пры арышце Яна Швеглы надаў Стара-Туры статус падданскага мястэчка (опідума), што дало штуршок яе развіццю. Прывілеем жыхары мястэчка былі вызвалены ад сплаты трыдзясятку і іншых падаткаў ва ўсіх частках венгерскай кароны. Надалей гэты прывілей некалькі разоў пацвярджалі іншыя валадары Венгрыі.

Паколькі бедныя глебы былі няздольныя пракарміць насельніцтва, старатуране займаліся вырабам і продажам драўляных тавараў. Акрамя традыцыйнай вытворчасці, якая захавалася да цяпер, неабходна таксама згадаць сапожнікаў, кажушнікаў, млынароў, сталяроў, токараў, кавалёў і ганчароў. Стара-Тура мела млыны, пральні, кузню, бровар, тут вырошчвалі шафран і выраблялі паперу. З каровінага малака старатуране выраблялі топленае масла. Тутэйшыя жыхары сталі заснавальнікамі брынзавай вытворчасці ў Славакіі.

У 1848 годзе горад было амаль цалкам знішчанае пажарам.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...
Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...

Турыстычная інфармацыя

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Крысціна Роева (18601936), евангельская пісьменніца і рэдактарка
  • Віліям Клімачак (1958), драматург

Гарады-пабрацімы

  • Сцяг Чэхіі Кунавіцы

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads