Старшыня Урада Іспаніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старшыня Урада Іспаніі
Remove ads

Старшыня Урада (ісп.: Presidente del Gobierno) — кіраўнік Урада Іспаніі. Ён абіраецца Кангрэсам Дэпутатаў, ніжняй палатай іспанскага Парламента, пасродкам працэдуры званай Спрэчка аб пасадзе (ісп.: Debate de Investidura), і затым зацвярджаецца каралём.

Хуткія факты Старшыня ўрада Іспаніі, Узначальвае ...

У наш час пост старшыні ўрада займае Марыяна Рахой. Яго рэзідэнцыяй і месцам знаходжання Урада з 1977 з'яўляецца палац Манклоа ў Мадрыдзе.

Remove ads

Выбары

Выбары Старшыні Урада праводзяцца шляхам ускосных выбараў, членамі Генеральных Картэсаў. Адразу пасля выбараў у Парламент, якія праходзяць кожныя чатыры гады, лідар партыі-пераможца ці лідар найбуйнейшай кааліцыі звычайна прапануецца Каралём на пост Старшыні Урада і абіраецца Кангрэсам дэпутатаў. Намеснік старшыні Урада прызначаецца Каралём па прадстаўленні Старшыні Урада.

Уступленне на пасаду

Пасля ўхвалення кандыдата большасцю ў Кангрэсе дэпутатаў і атрымання згоды Караля праводзіцца цырымонія ўступлення на пасаду. Цырымонія праводзіцца ў Зале аўдыенцый (ісп.: Salon de Audiencias) палаца Сарсуэла ў прысутнасці Караля Іспаніі і галоўнага сакратара Каралеўства (міністра юстыцыі). Падчас цырымоніі будучы Старшыня Урада прамаўляе клятву:

«Juro por mi conciencia y honor cumplir fielmente las obligaciones del cargo de Presidente del Gobierno con lealtad al Rey para guardar y hacer guardar la Constitución, como norma fundamental del Estado, así como mantener el secreto las deliberaciones del consejo de ministros»

Пераклад: «Клянуся маім сумленнем і гонарам аддана і з вернасцю да Караля выконваць абавязкі Старшыні Урада, выконваючы і прымушаючы выконваць Канстытуцыю, асноўны закон дзяржавы, а таксама захоўваць у сакрэце абмеркаванні Савета Міністраў»

Remove ads

Старшыні Урада Іспаніі (з 1977 да нашых дзён)

Больш інфармацыі Легіслатура, Пачатковая дата ...

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads