Стары Кіеў (мясцовасць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары Кіеў (укр.: Старий Київ) (Стары горад, таксама ў гістарычных крыніцах — Верхні горад) — гістарычная мясцовасць у цэнтры Кіева, адміністрацыйна-тэрытарыяльна адносіцца да сённяшняга Шаўчэнкаўскага раёна, найстаражытная частка Кіева. Арыенціровачныя мяжы — Андрэеўская царква, Уладзімірская горка, Майдан Незалежнасці, Залатыя вароты, Львоўская плошча. Галоўныя плошчы і вуліцы — Сафійская і Міхайлоўская плошчы, вуліцы Уладзімірская, Вялікая Жытомірская, Яраславаў Вал. Ўключае ў сябе летапісныя горад Яраслава, горад Уладзіміра. Найцэнтральнішая зона цягнецца ад Залатых Варот па вул. Алеся Ганчара да плошчы Перамогі.
Remove ads
Галерэя
Панарамы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads