Старшы сяржант
воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́ршы сяржа́нт[1] — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за сяржанта і ніжэй за старшыну.


Ва Узброеных сілах СССР званне існавала з 1940 года[1]. У Ваенна-марскім флоце яму адпавядала званне галоўны старшына[1]. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».
Remove ads
Вядомыя старшыя сяржанты
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads