Стасіс Лазарайціс Малодшы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стасіс Лазарайціс Малодшы
Remove ads

Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).

Хуткія факты Стасіс Лазарайціс, Папярэднік ...

Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці Літоўскай дыпламатычнай службы ў выгнанні, ЛДС  (літ.) у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads