Пятрашунскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пятрашунскія могілкіmap
Remove ads

Пятрашунскія могілкі — могілкі ў Каўнасе, пантэон выдатных людзей Літвы. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада, у раёне Пятрашунай. Сучасная плошча 8,9 га.

Хуткія факты Пятрашунскія могілкі?, Размяшчэнне ...
Remove ads

Размяшчэнне

Пятрашунскія могілкі знаходзяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Каўнаса. Займаюць 8,9 га паўвострава, утворанага выгінам ракі Нёман, у ваколіцах Каўнаскага вадасховішча. Названа па суседнім раёне Каўнаса Пятрашунай.

Гісторыя

Будаўніцтва могілак пачалося ў канцы 1939 года. Пахаванні пачалі ажыццяўляцца з 1941 года. Могілкі некалькі разоў пашыралася ў канцы 1950-х гадоў. 6 жніўня 2010 года пацярпелі ў выніку моцнага шторму.[1] З 1972 года пахаванні былі абмежаваны,[2] з таго часу тут хаваюць выдатных людзей Літвы, у тым ліку вядомых навукоўцаў, пісьменнікаў, артыстаў і палітыкаў. У наш час з’яўляецца, падобна да могілак Росы ў Вільнюсе, пантэонам выдатных дзеячаў Літвы.

Remove ads

Вядомыя людзі, пахаваныя на могілках

  • Казімір Баршаўскас (1904—1964) — фізік, прафесар
  • Казіс Бінкіс (1893—1942) — пісьменнік
  • Казімерас Буга (1879—1924) — мовазнавец, прафесар
  • Антаніна Юозасаўна Вайнюнайце (1896—1972) — актрыса
  • Вінцас Іосіфавіч Віткаўскас (1890—1965) — генерал-лейтэнант
  • Канстанцінас Глінскіс (1886—1938) — акцёр, рэжысёр
  • Юозас Груадзіс (1884—1948) — кампазітар, прафесар
  • Юргіс Дабкявічус (1900—1926) — авіяцыйны канструктар
  • Уладзімір Іосіфавіч Дубянецкі (1888—1932) — архітэктар, мастак, прафесар
  • Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891—1959) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, архітэктар і журналіст
  • Антанас Жмуйдзінавічус (1876—1966) — мастак
  • Юозас Зікарас (1881—1946) — скульптар
  • Марцін Кухта (1875—1956) — друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.
  • Лаздзіну Пяледа — Марыя Іванаўскайце-Ластаўскене (1872—1957) — пісьменніца, жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага
  • Юозас Наўяліс (1869—1934) — кампазітар
  • Юозас Пакальніс (1912—1948) — кампазітар, флейтыст, дырыжор
  • Кароліс Вайрас-Рачкаўскас (1882—1970) — пісьменнік
  • Пятрас Рымша (1881—1961) — скульптар
  • Мікалас Сляжавічус (1882—1939) — палітык, тройчы прэм’ер-міністр Літвы
  • Міхаіл Аляксандравіч Сангайла (1874—1941) — архітэктар, прафесар
  • Антанас Суткус (1892—1968) — рэжысёр, акцёр
  • Адольф Урбшас (1900—1973) — генерал
  • Сафія Чурлёнене-Кімантайце (1886—1958) — пісьменніца
  • Ёнас Шылейка (1883—1960) — мастак
  • Стасіс Шымкус (1887—1943) — кампазітар, дырыжор
  • Казіс Шымоніс (1887—1978) — мастак
  • Ёнас Яблонскіс (1860—1930) — мовазнавец, прафесар
  • Аўгусцінас Янулайціс (1878—1950) — юрыст, гісторык, прафесар
  • Казімерас Яўнюс (1849—1908) — мовазнавец

Зноскі

  1. Masiokaitė, Austėja (2010-08-10). "Prezidentės sulaukusiame Kaune vis dar aidi pjūklų garsai, o žmonės dalijasi patirtais išgyvenimais (nuotraukos)". Lietuvos rytas(літ.). ISSN 1392-2351. Архівавана з арыгінала 2010-08-18. Праверана 2015-03-03.
  2. Giniuvienė, Dalia, et al. Pirmosios Lietuvos Respublikos laikotarpis (1918–1940 m.) (літ.). Kaunas: datos ir faktai. Kauno apskrities viešoji biblioteka (6 жніўня 2007).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads