Стафілакокі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стафілако́кі[1] (Staphylococcus) — род бактэрый сямейства Micrococcaceae.
Remove ads
Апісанне
Прадстаўнікі гэтага роду — нерухомыя сферычныя клеткі, дыяметр якіх складае ад 0,6 да 1,2 мкм. Клеткі сферычнай формы. Спор не ўтвараюць. Грамстаноўчыя (афарбоўваюцца ў сіні колер).
Стафілакокі — факультатыўныя анаэробы. Хемаарганатрофы. Здольныя да ўтварэння таксічных рэчываў.
Размнажаюцца дзяленнем у розных плоскасцях. Для прадстаўнікоў роду характэрна размяшчэнне мікробных клетак скопішчамі, «вінаграднымі гронкамі» ў чыстай культуры, могуць таксама размяшчацца паасобку або парамі.
Устойлівыя да фізічных і хімічных фактараў.
Remove ads
Значэнне
У склад гэтага роду ўваходзяць патагенныя і ўмоўна-патагенныя для чалавека віды, якія каланізуюць насаглотку, ратаглотку і скурныя пакровы. Могуць выклікаць запаленні (нагнаенне ран, абсцэсы, ангіны), харчовыя інтаксікацыі і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads