Стол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стол — прадмет мэблі[1], які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы), прызначанай для размяшчэння на ёй прадметаў і выконвання работ, і падставы.

Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб размяшчаць прадметы, у прыватнасці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць. Форма стальніцы пераважна круглая ці прамавугольная, але існуе вялікая колькасць сталоў са стальніцай у форме іншых геаметрычных фігур, нават самых складаных. Колькасць апор змяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасці, якую задумаў яго стваральнік.
Сталы ўпершыню з'явіліся ў Старажытным Егіпце і затым сталі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.
Remove ads
Віды сталоў
Існуе мноства разнавіднасцей стала:
- барны стол (барная стойка)
- більярдны стол
- раздзелачны стол
- абедзенны стол (можа быць рассоўным)
- кававы стол
- сервіровачны стол
- пісьмовы стол
- часопісны стол
- туалетны стол
- стол для тэлевізара (AV-стол)
- стол для пасяджэнняў
- стол для машыністкі
- камп'ютарны стол
- прыстаўны стол
- шахматны стол і інш.
Галерэя
- Столы
- Стол для пасяджэнняў
- Рассоўны стол
- Абедзенны стол
- Пісьмовы стол
- Шахматны стол
Гл. таксама
- Верстак
- Дастархан — нізкі абедзенны стол
Зноскі
- ГОСТ 20400-80 Продукция мебельного производства. Термины и определения
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads