Забастоўка ў Белавежскай пушчы (1932—1933)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забастоўка ў Белаве́жскай пу́шчы — забастоўка ў Пружанскім павеце Палескага ваяводства, якая пачалася 15 кастрычніка 1932[1] да сярэдзіны лютага 1933. Адна з найбольш масавых забастовак на акупаванай палякамі тэрыторыі Беларусі[2]: удзел у ім узялі лесарубы і вазакі[3] 17 вёсак; іх падтрымалі працаўнікі тартакоў і сяляне больш як 40 вёсак Пружанскага павета. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ацэньваецца ў 7 тысяч чалавек.
Бастуючыя патрабавалі павышэння зарплаты на 50%, захавання 8-гадзіннага рабочага дня, сацыяльнае забеспячэння ў выпадку хваробы і беспрацоўя, бесплатнай медыцынскай дапамогі. Для больш цеснай сувязі з бастуючымі і кіраўніцтва іх барацьбой ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі накіраваў у Белавежскую пушчу свайго прадстаўніка І. Ф. Сяменікава. Па ініцыятыве членаў КПЗБ у вёсках Більчыцы, Вашчынічы, Несцяркі, Навадворцы, Новы Гданьск, Пашуцкая Буда і іншых былі створаны забастовачныя камітэты. Іх дзеянні каардынаваў цэнтральны забастовачны камітэт, у склад якога разам з беспартыйнымі ўвайшлі члены Пружанскага райкома КПЗБ С. П. Пацяруха, камуністы А. Астапчук, С. Корсак, Т. Літвінчук, Ф. Шпарло. Для абароны ад нападу паліцыі, недапушчэння да работы штрэйкбрэхераў былі арганізаваны дружыны самаабароны і забастовачныя пікеты[4].
Польскія ўлады прымалі жорсткія меры да бастуючых: паліцыя высяляла іх з казённых баракаў, канфіскоўвала прадукты, разганяла сходы і збівала іх удзельнікаў[4]. Больш за 100 удзельнікаў забастоўкі былі арыштаваныя[1]. Аднак урэшце дырэкцыя дзяржаўных лясоў вымушаная была задаволіць патрабаванні пратэстуючых[5]. Заробак быў падвышаны на 50—70% і гарантаванае лекаванне за кошт дзяржавы ў выпадку цяжкіх хвароб і калецтваў[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads