Стральба ў Накханратчасіме

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стральба ў Накханратчасіме — масавае забойства, здзейсненае 8 лютага 2020 года ў горадзе Накханратчасіма (правінцыя Накханратчасіма, Тайланд), калі 32-гадовы сяржант Узброеных сіл Тайланда Джакрапант Тома, расстраляўшы сваіх таварышаў па службе і дэзерціраваўшы з ваеннай базы, адкрыў бязладную стральбу па грамадзянскім асобам ля гандлёвага цэнтра «Terminal 21». Затым ён захапіў у закладнікі больш за 20 чалавек. У выніку дзеянняў злачынца загінулі па меншай меры 30 чалавек і яшчэ больш за 63 атрымалі раненні.

Хуткія факты Масавае забойства ў Накханратчасіме, Месца нападу ...
Remove ads

Падазраваны

Старэйшы сяржант 1-га класа Джакрапант Тома (4 красавіка 1988 — 9 лютага 2020) нарадзіўся ў правінцыі Чаяпхум. Да гэтага інцыдэнту ён знаходзіўся на ваеннай базе Суратампхітак, дзе і адбылася першая стральба. Раней ён праходзіў падрыхтоўку ў якасці унтэр-афіцэра і быў дасведчаным стралком.

Ход падзей

У суботу 8 лютага 2020 году каля 15:30 па мясцовым часе 32-гадовы сяржант Джакрапант Тома на ваеннай базе «Surathampithak» застрэліў свайго камандзіра палкоўніка Анантарота Красе і яшчэ двух таварышаў па службе. Пасля чаго, узброіўшыся штурмавой вінтоўкай і па меншай меры 700 патронамі да яе, у поўнай ваеннай экіпіроўцы (бронекамізэлька і каска) ён на армейскім пазадарожніку HMMWV дэзерціраваў з месца нясення службы[1].

Адразу пасля гэтага Тома прыехаў у горад, дзе адкрыў бязладную стральбу па мінакам, у выніку якой было забіта і паранена яшчэ некалькі чалавек. Затым дэзерцір пад’ехаў на аўтамабілі да гандлёвага цэнтра «Тэрмінал 21» стрэліў па будынку з гранатамёта і адкрыў агонь людзям[2]. Усе свае дзеянні злачынец трансляваў у прамым эфіры на асабістай старонцы ў Facebook, якая ў канчатковым выніку была выдаленая адміністрацыяй сайта[3]. Расстраляўшы людзей на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр, Тома пракраўся ў будынак, дзе працягнуў весці агонь, і захапіў у закладнікі каля 20 чалавек, з якімі забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў на 4 паверсе[4][5].

Пасля праваахоўнікі пачалі штурм ГЦ, падчас якога адзін паліцэйскі загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненні[6]. Сам злачынец быў забіты[7].

Пасля трое чалавек памерлі ад ран у бальніцы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads