Пакутнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паку́тнік, або страстаце́рпец[1] — лік праваслаўных святых, якія цярпелі пакуты (страсць, грэч. πάθος, πάθημα, лац.: passio) у імя Ісуса Хрыста. Звычайна пакутнікамі называюць тых святых, што прынялі мучаніцкую смерць не за хрысціянскую веру, у адрозненне ад мучанікаў і велікамучанікаў, магчыма, нават ад сваіх блізкіх і аднаверцаў — з прычыны іх злосці, карысталюбства, вераломства, змовы. Адпаведна, у гэтым выпадку падкрэсліваецца асаблівы характар іх подзвігу — незласлівасць, што з'яўляецца адной з запаведзяў Ісуса Хрыста.

Пакутнікамі лічацца святыя Барыс і Глеб, святы Дзімітрый Угліцкі, прападобны Дула, які жыў у V стагоддзі. У 2000 годзе апошні расійскі імператар Мікалай II і яго сям'я, расстраляныя паводле рашэння Уральскага Савета ў 1918 годзе, былі кананізаваны ў ліку пакутнікаў[2].
Коратка подзвіг пакутніцтва можна вызначыць як пакуты за выкананне Запаведзяў Божых (Запаведзі Ісуса Хрыста і Запаведзі Закона Божага), у адрозненне ад мучаніцтва — якое з'яўляецца пакутай за вызнанне веры ў Ісуса Хрыста (веры ў Бога) у часы ганенняў і пры спробах ганіцеляў прымусіць адрачыся ад веры[3].
Remove ads
Зноскі
- Живов В. М. Святость. Краткий словарь агиографических терминов. — Москва: Гнозис, 1994.
- Анна Ерахтина В чем смысл страстотерпчества. Слово пастырей в день памяти святых страстотерпцев Бориса и Глеба // pravoslavie.ru, 15 мая 2014 года
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads