Стратыфікацыя моў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стратыфіка́цыя моў[1] — суадносіны ўзаемадзеяння моў у выніку міграцыі насельніцтва, каланізацыі або заваявання аднаго народа іншым.
У залежнасці ад вынікаў узаемадзеяння моў вылучаюць тры стратыфікацыйныя тыпы: субстрат, суперстрат і адстрат[1].
- Субстрат — рэшткі мовы карэннага насельніцтва, якая была выцеснена мовай чужынцаў, але паўплывала на яе і выклікала змены ў фанетыцы і граматыцы.
- Суперстрат — фанетычныя і граматычныя элементы мовы прышлага народа, што ўвайшлі ў мову карэннага насельніцтва.
- Адстрат — элементы мовы іншаземнага народа ў мове карэннага насельніцтва ў выпадку, калі захаваліся абедзве мовы. Напрыклад, элементы нямецкай мовы ў мове лужыцкіх сербаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads