Стратэгічны бамбардзіроўшчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стратэгічны бамбардзіроўшчык — баявы самалёт-бамбардзіроўшчык, здольны несці вялікую колькасць авіяцыйнай зброі, такой як авіяцыйныя бомбы (пераважна) ці крылатыя ракеты (у тым ліку з ядзернай баявой часткай), прызначаны для нанясення бомбавых або ракетных удараў па стратэгічна значных аб’ектах, размешчаных на тэрыторыі варожай дзяржавы, як правіла, па-за галоўнымі «тэатрамі ваенных дзеянняў», з мэтай падрыву яе ваеннага і прамысловага патэнцыялу.

У адрозненне ад тактычных бамбардзіроўшчыкаў, прызначаных для паражэння аб’ектаў праціўніка (мабільнай і стацыянарнай тэхнікі, тактычных баз і асабістага складу) на тэатры ваенных дзеянняў, стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, як правіла, маюць:
- міжкантынентальную далёкасць палёту;
- павялічаную па масе баявую нагрузку (якая валодае найбольш магутным паражальным уздзеяннем);
- больш камфортныя ўмовы для экіпажа (з мэтай захавання яго працаздольнасці ў працяглым палёце).
З-за вялікай бомбавай нагрузкі стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў іх могуць выкарыстоўваць для тактычных місій.

Станам на 2020-я гады толькі 3 краіны эксплуатуюць стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі: ЗША, Расія і Кітай.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads