Крылатая ракета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крылатая ракета — беспілотны лятальны апарат аднакратнага запуску, траекторыя палёту якога вызначаецца аэрадынамічнай пад’ёмнай сілай крыла, цягай рухавіка і сілай цяжару. Пры гэтым існавалі канструкцыі, кіраваныя пілотамі-смяротнікамі. Састарэлая назва сканструяванай паводле самалётнай (класічнай) схемы крылатай ракеты — самалёт-снарад. Нярэдка тэрмін блытаюць з англамоўным тэрмінам cruise missile, аднак апошняя з’яўляецца кіраванай ракетай, у якой вялікая частка палёту да мэты праходзіць з сталай хуткасцю пад уздзеяннем пад’ёмнай сілы крыла і сілы цягі для кампенсавання супраціўлення паветра.

Remove ads
Параўнанне з іншымі відамі ракет
Вартасці:
- Магчымасць задаваць адвольны курс ракеты, у тым ліку, звілістую траекторыю, што стварай цяжкасці для СПА праціўніка.
- Магчымасць руху на малой вышыні ўздоўж выгібаў рэльефу, што абцяжарвае выяўленне.
- Сучасныя крылатыя ракеты прызначаныя для паражэнні мэты з высокай дакладнасцю.
Недахопы:
- Часам адносна невялікія хуткасці (парадку хуткасці гуку).
- Высокі кошт па параўнанні з іншымі боепрыпасамі.
Remove ads
Галерэя
- КР «Калібр» вытворчасці Расіі
- КР «Exocet» вытворчасці Францыі
- КР UGM-84 «Harpoon» вытворчасці ЗША
- КР Наср-1 вытворчасці Ірана
- КР YJ-83 вытворчасці Кітая
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крылатая ракета
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads