Стрыжнёвыя сумесі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стрыжнёвыя сумесі[1] — вогнетрывалыя газапранікальныя матэрыялы, з якіх вырабляюць ліцейныя стрыжні — аддымныя часткі ліцейных формаў.
Складаюцца з напаўняльніка (звычайна кварцавы пясок), звязвальных рэчываў і дабавак (храміт, хромамагнетыт, цыркон і інш.). Бываюць увільготненыя, сухія і вадкія. Падзяляюцца на сумесі гарачага зацвердзявання і сумесі, якія не патрабуюць цеплавой апрацоўкі (халоднацвярдзеючыя сумесі).
Стрыжнёвыя сумесі гарачага зацвердзявання — пясчана-смаляныя, на аснове раслінных алеяў і іх заменнікаў, а таксама сумесі на водных арганічных звязвальных рэчывах (напрыклад, дэкстрын). Іх зацвердзяванне адбываецца ў спецыяльных сушыльных печах.
У халоднацвярдзеючых стрыжнёвых сумесях у якасці звязвальных рэчываў выкарыстоўваюцца карбамідна-фуранавыя, фенолафуранавыя і іншыя сінтэтычныя смолы, вадкае шкло. У якасці каталізатараў, якія паскараюць працэсы цвярдзення, — неарганічныя і арганічныя кіслоты. Такія сумесі пры ўвядзенні ў іх паверхнева-актыўных рэчываў набываюць высокую цякучасць, што дае магчымасць заліваць іх у стрыжнёвыя скрынкі, дзе яны цвярдзеюць без дадатковага ўшчыльнення і награвання.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads