Кварц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кварц
Remove ads

Кварц (ням.: Quarz) — прыродны і штучны мінерал, адзін з самых распаўсюджаных у зямной кары, пародаўтваральны мінерал большасці магматычных і метамарфічных парод. Хімічная формула: SiO2.

Хуткія факты Кварц, Формула ...
Remove ads

Апісанне

Шчыльнасць кварцу 2,6—2,65 г/см³, тэмпература плаўлення прыблізна 1470 °C[2]. Цвёрдасць 7 адзінак па шкале Моаса. Кварц хімічна ўстойлівы, празрысты да ультрафіялетавага і часткова інфрачырвонага выпраменьвання, валодае нелінейнымі аптычнымі і электронна-аптычнымі ўласцівасцямі.

Крышталі нарослыя або ўрослыя, часта ўтвараюць зросткі-друзы. Трапляюцца зерні, агрэгаты і суцэльныя масы. Крышталі маюць форму шасціграннай прызмы, увемчанай з аднаго або абодвух канцоў шасці- ці трохграннай пірамідай. У напрамку да вяршыні крышталь звужваецца. Грані прызм пакрыты папярочнай штрыхоўкай.

Крышталічныя мадыфікацыі: трыганальная (α-кварц, устойлівы ніжэй 573 °C) і гексаганальная (β-кварц, устойлівы вышэй 573 °C).

Колер разнастайны: бясколерны кварц — горны крышталь, фіялетавы — аметыст, дымчаты — раўхтапаз, чорны — марыён, залацісты — цытрын і інш. Бляск шкляны. Крохкі. Мае моцныя п’езаэлектрычныя ўласцівасці.

Remove ads

Распаўсюджванне ў прыродзе

Паходжанне пераважна эндагеннае. Свабоднае ўтрыманне кварцу ў зямной кары каля 12 %. Уваходзіць у склад іншых мінералаў у выглядзе сумесяў і сілікатаў. На Беларусі шматлікія радовішчы кварцавых пяскоў.

Выкарыстанне

Кварцавыя пяскі і кварцыты выкарыстоўваюцца ў керамічнай і шкляной прамысловасці, монакрышталі кварцу — для вырабу п'езаэлектрычных прылад, лінзаў ультрафіялетавай оптыкі, прызмаў спектрометраў, кварцавага шкла і інш. Афарбаваныя разнавіднасці кварцу выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26224004'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13651104'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads