Грант Гугенхайма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грант Гугенха́йма, або стыпе́ндыя Гугенха́йма (англ.: Guggenheim Fellowship) — грант Мемарыяльнага фонду Джона Саймана Гугенхайма з’яўляецца субсідыяй, якая прысуджаецца штогод, пачынаючы з 1925 года тым, «хто прадэманстраваў выключны творчы патэнцыял ці выключныя творчыя здольнасці ў мастацтве». Штогод Фонд прысуджае некалькі сотняў узнагарод у кожнай з дзвюх асобных катэгорый:
- грамадзянам і пастаянным жыхарам Злучаных Штатаў і Канады.
- іншым грамадзянам, пастаянным жыхарам Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Выканальніцкія мастацтвы не ўваходзяць у сферу інтарэсаў Фонду; выключэнне складаюць катэгорыі кампазітараў, рэжысёраў і харэографаў.
Студэнты не могуць прэтэндаваць на стыпендыю, толькі «прасунутыя прафесіяналы ў зеніце кар’еры», якія ўжо заявілі пра сябе выстаўкамі, пастаноўкамі, публікацыямі. Стыпендыяты могуць траціць грошы паводле свайго меркавання, і асноўнай мэтай Стыпендыі з’яўляецца даць атрымальнікам адрэзкі часу, на працягу якіх яны маглі б працаваць з усёй творчай свабодай, на якую здольныя, акрамя таго, яны павінны галоўным чынам вызваліцца ад сваіх бягучых нагрузак. Кандыдаты павінны падаць спасылкі на свае працы, а таксама рэзюмэ і партфоліа. Фонд атрымлівае ад 3500 да 4000 заявак у год; пры гэтым штогод прысуджаецца каля 220 стыпендый[2].
Памер гранта вар’іруецца і скарэктаваны ў адпаведнасці з патрэбнасцямі стыпендыятаў, улічваючы іншыя іх рэсурсы, а таксама іх мэты і маштабы іх планаў. Сярэдні грант у конкурсе 2008 года сярод прэтэндэнтаў з ЗША і Канады быў роўны $43,200.
Remove ads
Гл. таксама
- Дабрачынная арганізацыя
- Грант (грошы)
- Стыпендыя
- Катэгорыя:Стыпендыяты Гугенхайма
Зноскі
- ICDA Official Awards Roster
- Company Overview of John Simon Guggenheim Memorial Foundation (англ.). Bloomberg L.P. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2016. Праверана 10 чэрвеня 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads