Стэманітыс буры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэманітыс буры
Remove ads

Стэманітыс буры[1] (Clathrus pertusus, ці Stemonitis fusca) — від грыбоў роду Clathrus, шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Раней не адносілі да царства Грыбы і ўключалі ў клас міксаміцэтаў, род Stemonitis[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Плазмодый  (руск.) белы. Споранашэнне мае выгляд шматлікіх чырванавата-карычневых цыліндрычных «пярынак» (спарангіяў), размешчаных на субстраце групамі. Спарангій 6-20 мм вышынёй з чорнай бліскучай ножкай даўжынёй звычайна больш за чвэрць агульнай даўжыні спарангія. Унутры спарангія ножка пераходзіць у калонку, якая працягваецца звычайна да самага яго верху. Перыдый хутка знікае.

Споры дыяметрам 7—9 мкм, фіялетава-карычневыя, з бародаўкавай або шыпаватай паверхняй.

Падобны на Stemonitis herbatica, ад якога адрозніваецца больш цёмнай афарбоўкай спор і наяўнасцю на іх сеткаватай арнаментацыі.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны сусветна. Сустракаецца галоўным чынам летам і восенню на гнілых дрэвах, адмерлых галінах, лісці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads