Стэрлітамацкі раён
муніцыпальны раён у Башкартастане, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэрлітама́цкі раён (руск.: Стерлитамакский район; башк.: Стәрлетамаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Стэрлітамак, які не ўваходзіць у склад раёна, утвараючы ўласную гарадскую акругу.
Remove ads
Геаграфія
Стэрлітамацкі раён мяжуе з Гафурыйскім, Ішымбайскім, Меляузаўскім, Стэрлібашаўскім, Міякінскім, Альшэеўскім і Аўргазінскім раёнамі, а таксама мяжуе з горадам Салават, які утварае ўласную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 2221,60 км².
Гісторыя
Стэрлітамацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 42281 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (35,6 %), далей ідуць татары (23,2 %), башкіры (21,6 %), чувашы (12,3 %), украінцы (2,6 %) і мардва (2 %).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads