Салават

From Wikipedia, the free encyclopedia

Салаватmap
Remove ads

Салават (руск.: Салават, башк.: Салауат) — горад (з 1954) у Расіі, у складзе Башкартастана. Насельніцтва 157,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1948 годзе.

Thumb
Спартыўна-канцэртны комплекс
Хуткія факты Салават, Краіна ...

Горад размешчаны на поўдні Башкартастана, на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 178 км на поўдзень ад Уфы. Чыгуначная станцыя.

Буйны цэнтр нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці (ААТ «Салаватнафтааргсінтэз», выпускае вадкае паліва, спірты бутылавыя, поліэтылен высокага ціску, азотныя ўгнаенні і г. д.), перапрацоўчая магутнасць комплексу — 11,7 млн тон нафты ў год. Нафтаперапрацоўчы комплекс трубаправодам звязаны з нафтапромысламі Ішымбая, Шкапава, Арлана, з радовішчамі газу (Каргалінскае, Арэнбургская вобласць), газакандэнсату (Карачаганакскае, Казахстан), а таксама з хімічнымі прадпрыемствамі Стэрлітамака. Таксама ў горадзе працуюць заводы «Салаватнафтамаш», аўтарамонтны і вопытна-эксперыментальны па выпуску металаканструкцый. Апроч гэтага, функцыянуе буйны шклозавод (ААТ «Салаватшкло»), заводы жалезабетонных і мінералаватных вырабаў, швейная фабрыка, фабрыкі паляўнічага рыштунка і трыкатажных вырабаў. Харчовыя прадпрыемствы. Электраэнергетыка ў горадзе прадстаўленая Салавацкай (264 МВт) і Новасалавацкай ЦЭЦ (530 МВт).

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Статыстыка колькасці насельніцтва з 1959 па 2025, Год ...
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads