Стэфан Незабытоўскі (маршалак шляхты)

(1806—1889) маршалак шляхты Гродзенскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стэфан Незабытоўскі (польск.: Stefan Niezabytowski, руск.: Степан Яковлевич Незабытовский; каля 1806 г. — 23 красавіка 1889, Варшава) — дзяржаўны службовец.

Хуткія факты Стэфан Незабытоўскі, маршалак шляхты Гродзенскай губерні ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Незабытоўскіх герба «Любіч». Сын Якуба Незабытоўскага (каля 1776—1853) і Францішкі з Кунцэвічаў (нар. 1785).

Маршалак шляхты Гродзенскай губерні ў 1847—1853 гадах. Тытулярны саветнік.

Валодаў маёнткам Сваротва Навагрудскага павета, які атрымаў у спадчыну ад бацькі[1].

Памёр 23 красавіка 1889 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я

У шлюбе з Цэлінай з Біспінгаў (каля 1822—31 кастрычніка 1902, Варшава), дачкой Адама Біспінга (1782—1858) і Тэрэзы з Мікульскіх. Дзеці:

  • Марыя (1841—1926), у шлюбе з Родрыкам Патоцкім (1834—1910). Атрымала ў спадчыну двор Сваротва, які запісала свайму ўнуку Уладзіславу Патоцкі. Уладзіслаў быў апошнім яго ўладальнікам да 1939 года[1].
  • Альжбета (1853—1924), у першым шлюбе з Аўгустам Астроўскім (1836—1898), у другім — з Зыгмунтам Анджэем Веляпольскім (1833—1902).

Жонка таксама пахаваная на Паванзкоўскіх могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Вялікая Сваротва // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. ISBN 985-6302-37-4.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads