Стафан Францкевіч-Радзімінскі
(пам. 1693) староста слонімскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Малодшы сын харужага лідскага Яна і невядомай з Нарушэвічаў. Харужы новагародскі ў 1654 годзе, каралеўскі дваранін, староста слонімскі.
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў, у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе , у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673 года, у Венскай кампаніі 1683 года.
Шмат разоў з 1648 года выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.
Remove ads
Сям’я
Быў некалькі разоў быў жанаты: спачатку з Крышкоўскай, потым з Ежавай Храптовічавай і, нарэшце, з Марыянай з Раецкіх, ваевадзянкай менскай, з якой пакінуў дачку Ганну Эльжбету і двух сыноў. Адзін з іх, Міхал Гедэон, быў харунжым надворным літоўскім[3].
Зноскі
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 94, 297–298. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- Frąckiewicz Radzimiński Stefan h. Brodzic Архівавана 21 кастрычніка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads