Суд Першамайскага раёна г. Мінска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Суд Першамайскага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Першамайскага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Францыска Скарыны, 6Б. Да 7 чэрвеня 2021[2] года размяшчаўся ў будынку па вуліцы Талбухіна, 9.

Хуткія факты Суд Першамайскага раёна г. Мінска, Від ...

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].

Remove ads

Старшыні суда

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads