Сузор’е (гурт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сузо́р’е» — мінскі гурт, выконваў музыку ў стылістыцы хард-рок. Першы на Беларусі рок-гурт, які атрымаў статус прафесійнага[1]. Калектыў запісаў першы ў гісторыі беларускай рок-музыкі магнітаальбом і даў больш за 1500 канцэртаў у розных гарадах СССР[2].
Remove ads
Гісторыя
Гурт з’явіўся у верасні 1977 года як штатны гурт аднайменнага камсамольска-моладзевага кафэ ў Мінску ў складзе: Андрэй Казлоўскі (спеў, гітара), Валянцін Пучынскі (спеў, бас-гітара), Андрэй Філатаў (ударныя), Ігар Майскі (клавішныя), Уладзімір Пучынскі (гукарэжысёр). Напачатку сваёй дзейнасці гурт выконваў вядомыя рокавыя і блюзавыя творы замежных аўтараў, абраўшы ў якасці асноўнага кірунку прагрэсіў- і хард-рок.
З 1981 года гурт стаўся штатным калектывам Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе і працаваў да 1991 года, выконваючы ў асноўным расійска- і беларускамоўныя творы Пучынскага, Лучанка і Будніка. У выніку ажыццяўлення пастановы ЦК КПСС у 1983 годзе калектыў быў пазбаўлены назвы і расфарміраваны[3], але дастаткова хутка аднавіўся як інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам А. Несцяровіча. У сярэдзіне 80-х гурт выступаў як акампаніруючы ансамбль С. Кульпы і Надзеі Мікуліч, узбагаціўшы сваё гучанне народнымі інструментамі. Пад назвай «Сузор’е» гурт аднавіўся у 1986 годзе.
Музыкі першымі на беларускай папулярнай сцэне рэалізавалі інструментальныя фрагменты з «Полацкага сшытку», напісалі музыку на фрагменты паэмы «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага[4] (у 2008 годзе аднайменная рок-опера была скончаная і выйшла на дысках).
У розныя гады у склад гурта ўваходзілі Аляксей Казлоўскі (бас-гітара, спеў, пазней — Zindan), Аляксандр Растопчын (гітара 1982—1984, пазней «Тоніка», «Песняры»), Вольга Аліпава (спеў), Вольга Хіжанкова (спеў), Павал Харэвіч (спеў), Аляксандр Брынцаў (спеў), Нэлі Дзянісава (спеў, пазней — Zindan), Аляксандр Несцяровіч (клавішныя, ад 1983). Гурт запісаў музыку для спектакля «Транслегатар» (Беларускае радыё, 1980), музычнага спектаклю «Клеменс» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа).
Гурт прыпыніў існаванне ў 1991 годзе. Пад канец 2001 з ініцыятывы прадзюсара Уладзіміра Пучынскага гурт быў часова адноўлены, і адбылося некалькі клубных канцэртаў у Мінску. Намінальна гурт існуе і цяпер, у складзе Андрэя Казлоўскага і Аляксандра Несцяровіча з удзелам запрошаных музыкаў.
Найбольш вядомыя песні — «Старый мост», «Фортуна», «Весенний день», «Капитан», «Сентябрьская река», «Песня пра зубра», «На шляху дзікіх гусей».
Remove ads
Узнагароды і фестывалі
Фестывалі: Міжнародны фестываль палітычнай песні «Рыга 1978» (Рыга, Латвія), Усесаюзны конкурс эстраднай песні «Ялта 1981» (Ялта, Украіна), Другі ўсесаюзны фестываль польскай песні ў Віцебску (1990).
Узнагароды: I прэмія Міжнароднага фестывалю палітычнай песні «Рыга 1978» (Рыга, Латвія), «За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі» на «Рок-каранацыі» 2001.
Альбом «Песня пра зубра» трапіў у топ-10 па версіі партала «Experty.by» па выніках 2008 года.[5]
Remove ads
Дыскаграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads