Сумяшчальнасць (інфарматыка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сумяшчальна́сць[1] — здольнасць апаратных або праграмных сродкаў розных тыпаў працаваць з камп’ютарнай сістэмай.

Адрозніваюць апаратную, праграмную і інфармацыйную сумяшчальнасць. Поўная сумяшчальнасць бывае пры адначасовым існаванні ўсіх трох відаў[1].

Апаратная (тэхнічная) сумяшчальнасць (англ.: hardware compatibility) — здольнасць апаратуры дадзенага тыпу працаваць з апаратурай, прыладамі ці вузламі іншага тыпу. Складовай часткай апаратнай сумяшчальнасці з’яўляецца электрамагнітная сумяшчальнасць (ЭМС), калі апаратныя сродкі не ствараюць узаемных электрамагнітных перашкод, або іх уласнае электрамагнітнае выпраменьванне істотна не ўплывае на іншыя тэхнічныя сродкі.

Праграмная сумяшчальнасць (англ.: software compatibility) — магчымасць выканання адных і тых жа праграм на розных тыпах апаратнага забеспячэння, іх здольнасць да аб’яднання ў складаныя праграмныя комплексы для вырашэння больш складаных задач.

Інфармацыйная сумяшчальнасць (англ.: data compatibility) — здольнасць апаратнага забеспячэння розных тыпаў аднолькава ўспрымаць пэўны набор даных. Часткай інфармацыйнай сумяшчальнасці, а таксама сродкам яе забеспячэння з’яўляецца сумяшчальнасць фарматаў прадстаўлення даных.

Таксама існуе паняцце сумяшчальнасць праграм (англ.: program compatibility) — прыдатнасць розных праграм да ўзаемадзеяння і, у прыватнасці, да аб’яднання ў праграмныя комплексы для вырашэння больш складаных задач, напрыклад, у аўтаматызаваных сістэмах.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads