Сунляо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сунля́о, Сунляопін’юань, Маньчжурская раўніна[2] (кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán) — раўніна на паўночным усходзе Кітая, у басейнах рэк Сунгары і Ляахэ.

Хуткія факты Сунляо, Размяшчэнне ...

Плошча каля 350 (каля 300[2][3][4]) тыс. км². Вышыні да 1000[1] м над узроўнем мора (пераважаючыя вышыні 200—300 м, у паўднёва-заходняй частцы — да 100 м). Раўніна плоская, складзеная пераважна з рачных і азёрных адкладаў. Уздоўж водападзелу рэк Сунгары і Ляахэ узгоркі, складзеныя з гранітаў, базальтаў, гнейсаў, перакрытыя лёсам. У заходняй і паўднёва-заходняй частках сустракаюцца эолавыя формы рэльефу (дзюны і інш.).
Клімат умераны, мусонны. Ападкаў выпадае 400—700 мм за год. Ландшафт стэпавы, на паўночнай і ўсходняй ускраінах лесастэп. На поўначы ў асобных месцах вечная мерзлата.

Буйныя гарады: Харбін, Чанчунь, Цыцыкар, Шыньян, Фушунь.

Remove ads

Зноскі

  1. Northeast Plain // Encyclopedia Britannica (англ.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads