Сунічная паляна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сунічная паляна
Remove ads

«Сунічная паляна» (шведск.: Smultronstället) — зняты ў 1957 фільм шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана, які заваяваў прыз «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (1958), прэмію ФІПРЭСІ (1958), «Залаты глобус» (1960) і мноства іншых узнагарод.

Remove ads

Сюжэт

Дзейнасць 78-гадовага прафесара Ісака Борга са Стакгольма была адзначана навуковай грамадой у Лундзе (Honoris causa). Туды ён адпраўляецца на аўтамабілі разам з нявесткай — Мар'янай, хоць былі ўжо набытыя білеты на самалёт. Па дарозе яны заязджаюць у тое месца, дзе прафесар жыў даўным-даўно, ім сустракаюцца некалькі маладых спадарожнікаў; прафесар сніць сны і проста мроіць карціны мінулага, у якіх ён сустракаецца са сваёй сям'ёй (братамі, стрыечнай сястрой), калі яны былі маладыя. Нявестка адкрыта расказвае Боргу аб праблемах з яго сынам, які вельмі падобны да бацькі. Прафесар задумваецца, у чым не меў рацыі, і пастанаўляе мяняць сваю замкнёную і месцамі эгаістычную натуру.

Remove ads

Галоўныя ролі

  • Віктар Шострам — прафесар Ісак Борг
  • Бібі Андэрсан — Сара
  • Інгрыд Тулін — Мар’яна Борг
  • Гунар Б’ёрнстранд — Эвальд Борг
  • Фульке Сундквіст — Андэрс

Зноскі

  1. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads