Інгмар Бергман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́рнст І́нгмар Бе́ргман (шведск.: Ernst Ingmar Bergman ⓘ; 14 ліпеня 1918 — 30 ліпеня 2007) — знакаміты шведскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт, дзе вывучаў літаратуру і гісторыю мастацтваў. З 1942 года працаваў у тэатры, ставіў п'есы У. Шэкспіра, Г. Ібсена, А. Стрындберга, А. Чэхава, сучасных драматургаў. Але сусветную вядомасць набыў у кіно.
Прафесійна працаваць у кіно Бергман пачаў у 1941 годзе, рэдагаваў сцэнары. Аднак неўзабаве ён напісаў уласны сцэнар пад назваю «Цкаванне», які быў экранізаваны ў 1944 годзе. Далей бадай для ўсіх сваіх карцін сцэнары пісаў сам Бергман.
У 1946 годзе пачаў здымаць і ўласныя фільмы. Сусветнае прызнанне прынеслі яго рэжысёрскія працы 1950-х — 1960-х гадоў — «Сунічная паляна», «Сёмая пячатка», «Усмешкі летняй ночы», «Камунія», «Маўчанне», «Персона». Пачынаючы з фільма «Дзявочая крыніца», нязменным аператарам Бергмана робіцца Свэн Нюквіст. Дагэтуль шмат якія карціны Бергмана былі знятыя аператарам Гунарам Фішэрам.
Рэжысёр працягваў актыўна працаваць у кіно ў наступныя дзесяцігоддзі. У 1970-я — 1980-я гады на экраны выйшлі «Шэпты і крыкі», «Сцэны з сямейнага жыцця» з некалькіх серый, «Восеньская саната», «З жыцця марыянетак», грандыёзныя «Фані і Аляксандр» ды іншыя.
Remove ads
Творчасць у кіно
Асноўныя тэмы творчасці Інгмара Бергмана — крызіс рэлігіі і традыцыйнай сям’і, крызіс асобы; пошукі праўдзівых стасункаў паміж людзьмі. Робячы стаўку на буйны план твараў, што перадаюць складаную гаму пачуццяў, Бергман з дапамогаю сваіх акцёраў выяўляе найскладанейшыя перажыванні экзістэнцыянальнай сустрэчы чалавека з праўдай пра свет усярэдзіне і вакол сябе.
Бергман быў вядомы тым, што шматразова працаваў з аднымі і тымі ж акцёрамі. Сярод Бергманавых акцёраў, якіх рэжысёр зняў у 10 і больш фільмах, можна адзначыць Гунара Б'ёрнстранда, Эланда Юзэфсана, Макса фон Сюдава, Бібі Андэрсан, Харыет Андэрсан, Ліў Ульман ды інш.
Улюбёныя фільмы Бергмана[8]
- «Свінцовыя часы»
- «Дырыжор»
- «Андрэй Рублёў»
- «Варанячы квартал»
- «Дарога»
- «Расёман»
- «Бульвар Сансет»
- «Набярэжная туманаў»
- «Жарсці Жанны д’Арк»
- «Цырк»
- «Вазак»
Remove ads
Тэатральныя пастаноўкі
Пасля навучання (1938-1943) Інгмар Бергман займаў пасаду штатнага рэжысёра (а таксама сумешчаныя пасады кіраўніка, 1-га рэжысёра, дырэктара, мастацкага кіраўніка, мастацкага дарадцы) у тэатрах розных гарадоў: Хельсінборга (1943-1946), Гётэборга (1946-1950), Мальмё (1952-1959), Стакгольма (1961-1976), Мюнхена (1977-1984) і зноў Стакгольма (1984-2007)[9].
Іншыя тэатры і спектаклі
Інгмар Бергман быў запрошаным (часовым, госцевым) рэжысёрам спектакляў у паўтара дзясятках іншых тэатраў у Стакгольме і Норчы пінгу (Швецыя, 1938-2002), Осла (Нарвегія, 1967), Лондане (Вялікабрытанія, 1970), Капенгагене (Данія, 1973), Зальцбургу (ФРГ, 1983), а таксама ставіў спектаклі для радыё і тэлебачання (ТБ-тэатр Шведскага тэлебачання, 1957-2003), паставіў дзве оперы, аперэту, браў удзел у стварэнні балета.
Інгмар Бергман паставіў сам або браў удзел у стварэнні прыкладна 170 тэатральных спектакляў.
Выбраная фільмаграфія
- 1946: Дождж над нашым каханнем (Det regnar på vår kärlek)
- 1952: Жанчыны чакаюць (Kvinnors väntan)
- 1953: Лета з Монікай (Sommaren Med Monika)
- 1953: Вечар блазнаў (Gycklarnas afton)
- 1956: Сёмая пячатка (Det Sjunde Inseglet)
- 1957: Сунічная паляна (Smultronstället)
- 1958: На валаску ад жыцця (На краі жыцця/Nära livet)
- 1958: Твар (Ansiktet)
- 1960: Дзявочая крыніца (Jungfrukällan)
- 1961: Праз цьмянае шкло (Såsom i en spegel)
- 1963: Маўчанне (Tystnaden)
- 1964: Пра ўсіх гэтых жанчын (För att inte tala om alla dessa kvinnor)
- 1964: Персона (Persona)
- 1964: Захапленне Анны (En Passion)
- 1972: Шэпт і крыкі (Viskningar Och Rop)
- 1973: Сцэны з сямейнага жыцця (Scener ur ett äktenskap)
- 1975: Чароўная флейта (Trollflöjten)
- 1976: Тварам да твару (Ansikte Mot Ansikte)
- 1978: Восеньская саната (Höstsonaten)
- 1980: З жыцця марыянетак (Aus dem Leben der Marionetten)
- 1982: Фанні і Аляксандр (Fanny Och Alexander)
- 1984: Пасля рэпетыцыі (Efter repetitionen)
- 2003: Сарабанда (Saraband)
Remove ads
Узнагароды

Remove ads
Літаратурныя творы
На беларускую мову Бергманавы творы пакуль што не перакладалі.
Поўная бібліяграфія І. Бергмана прыведзена на сайце Фонду Інгмара Бергмана[11] і налічвае недзе 140 публікацый.
Дакументальная фільмаграфія
- Ингмар Бергман снимает фильм / Ingmar Bergman gor en film / Ingmar Bergman Makes a Movie (Вильгот Шёман / Vilgot Sjöman) 1963, Швеция. Документальный. Продолжительности 5 серий: 00:39:26 + 00:29:43 + 00:30:01 + 00:25:00 + 00:22:59.
- Документ Форё 1969 / Fårödokument / Faro document (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1970, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:55:42.
- Документ Форё 1979 /Fårödokument / Farodokument 1979 (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1980, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:39:46.
- Лицо Карин / Karins ansikte / Karin's Face (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1984, Швеция. Документальный, короткометражный. Продолжительность: 00:13:38.
- Фанни и Александр. Хроника создания фильма / Dokument Fanny och Alexander (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1986, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:49:51.
- Ингмар Бергман: О жизни и работе (ТВ) / Ingmar Bergman On Life And Work / Ingmar Bergman: Om liv och arbete (Йорн Доннер / Jörn Donner) 1998, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:30:40.
- О "Сарабанде" / Behind Saraband (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 2003, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:45:00.
- Ингмар Бергман и Эрланд Йозефсон. Интервью шведского телевидения / Ingmar Bergman: reflection on life, death and love. 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:53:00.
- Бергман и кино / Bergman and the Cinema (Мари Нирерёд / Marie Nyrerod) 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:58:20.
- Бергман и театр / Bergman and the Theatre (Мари Нирерёд / Marie Nyrerod) 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:57:00.
- Бергман и остров Форё / Bergman and Faro island (Мари Нирерёд / Marie Nyreröd) 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:57:25.
- Остров Бергмана: Бергман и кино, Бергман и театр, Бергман и Форё / Bergman Island: Bergman och filmen, Bergman och teatern, Bergman och Fårö (Мари Нирерёд / Marie Nyreröd) 2004, Швеция, Документальный. Продолжительность: 01:23:27. /Сокращенное объединение предыдущих 3х фильмов/
- Бергман 101 / Bergman 101 (Питер Коуи / Peter Cowie) 2009, США. Документальный. Продолжительность: 00:35:23.
- Лив и Ингмар / Liv & Ingmar (Дхирадж Аколкар / Dheeraj Akolkar) 2012, Швеция, Великобритания, Норвегия. Документальный. Продолжительность: 01:29:00.
- Bergmans video. A documentary about Ingmar's collection (Alejandro González Iñárritu, Tomas Alfredson) 2012, Швеция, Великобритания, Норвегия. Документальный. 6 серий по 45 мин.
- Вторжение к Бергману / Trespassing Bergman (Jane Magnusson, Hynek Pallas / Джейн Магнуссон, Хюнек Паллас ) 2013, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:47:00. /Компиляция 6 серий Bergmans video/
Remove ads
Выстаўкі
Ушанаванне
6 красавіка 2011 года Банк Швецыі паведаміў пра планы выпуску ў 2014—2015 годзе новай серыі грашовых знакаў. На аверсе купюры вартасцю 200 шведскіх крон меркавалася размяшчэнне партрэту Інгмара Бергмана[15][16].
У кастрычніку 2015 года ў Швецыі з'явіліся банкноты з выявай Інгмара Бергмана. На купюрах вартасцю 200 крон намаляваны сам рэжысёр і кадр з яго шэдэўра «Сёмая пячатка».
У гонар рэжысёра назвалі астэроід (10378) Інгмарбергман.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads