Супрасль (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Супрасль (рака)
Remove ads

Супрасль (польск.: Supraśl) — рака ў Польшчы, правы прыток Нарава. Даўжынія 102 км.

Хуткія факты Супрасль, Характарыстыка ...

На рацэ горад Супрасль.

Remove ads

Назва

Назва ракі балцка-яцвяжскага паходжання. адпачатны выгляд якой засведчаны ў 1437 г. як «Spransla» (у лісце Міхаіла Жыгімонтавіча, сына Жыгімонта Кейстутавіча, дзе ён надае тыкоцінскаму войту Пятру з Гумава пушчу «Хорашч»)[1]. Адпачатна ўяўляла сабой злучэнне кораня Spran(d)- і пашыральніка -sl-[2].

Гэты пашыральнік таксама ў назве ракі Нерасль[pl] (польск.: Nereśl), што ўпадае ў Нараў крыху ніжэй за вусце Супраслі, так жа сама справа. Ён ужываўся і ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: puvė̃slis «гнілушка», тапонім Degėslos, а таксама ў імяўтварэнні, на што паказвае меркавана яцвяжскі антрапонім «Юхно Нареслевичъ» (< *Nareslis) з перапісу ваўкавыскіх баяраў 1528 г.[3]

Корань Spran(d)- звязаны з літоўскім spręsti (spren(d)sti) «уціскаць; выцягваць; крочыць вялікімі крокамі», sprandyti «цягнуць, расцягваць». Семантыка назвы звязаная з хуткаплыннасцю ракі.

Remove ads

Зноскі

  1. Jerzy Wiśniewski. Początki Białegostoku i okolicznego osadnictwa // Studia i materiały do dziejów miasta Białegostoku. T. IV. Białystok, 1985. С. 14.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 163—164.
  3. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 98.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads