Сур’яварман II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сур’яварман II
Remove ads

Сур’яварман II (кхмер.: សូរ្យវរ្ម័នទី២; 1113 г. — паміж 1145 г. і 1150 г.) — дэвараджа (манарх) Кхмерскай імперыі, знакаміты пабудовай Ангкор-Вата.

Хуткія факты дэвараджа, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Абставіны жыцця Сур’явармана II да ўзыходжання на трон з'яўляюцца меркаванымі. Вядома, толькі тое, што яго бацькамі былі Кшытындратыя і Нарэндралакшмі, пляменніца або ўнучка дэвараджы Дхараніндравармана I (11071113 гг.). Кіраванне апошняга суправаджалася канфрантацыяй паміж высакароднымі сем'ямі, фактычным адлучэннем паўднёвай часткі імперыі. Але Дхараніндраварман I загінуў у бітве, пры невядомых абставінах знік яго паўднёвы апанент, і дэвараджам стаў Сур’яварман II.

Валадарства Сур’явармана II адзначылася кансалідацыяй унутранай улады Кхмерскай імперыі і актыўнай знешняй палітыкай. Ён устуляваў сувязі з Кітаем, пашырыў межы на захадзе. Аднак войны супраць Чампы і Дай-В’ета не мелі поспеху. Сур’яварман II здолеў пасадзіць на трон Чампы свайго стаўленіка, але паўстанне чамаў вымусіла кхмераў пакінуць гэту краіну. Магчыма, што Сур’яварман II не перажыў падзею, паколькі ніякіх далейшых запісаў пра яго няма.

Remove ads

Культурная дзейнасць

Сярэдзіна XII ст. была адзначана культурным ўздымам у Кхмерскай імперыі. Па загаду Сур’явармана II быў пабудаваны шэраг індуісцкіх храмавых комплексаў. Найбольш вядомым з іх з'яўляецца Ангкор-Ват.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads