Сусветная лютэранская федэрацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сусветная лютэранская федэрацыя
Remove ads

Сусве́тная лютэра́нская федэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны саюз лютэранскіх цэркваў. Заснаваны ў 1947 у шведскім Лундзе. Сядзіба знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).

Thumb
Бундэспрэзідэнт Генрых Любке прымае генеральнага сакратара СЛФ др. Курта Шміта-Клаўзена

Федэрацыя аб'ядноўвае 143 цэркваў з 79 краін[1].

Найбуйнейшыя цэрквы-члены (у мільёнах чалавек; звесткі 2010 года):

  1. Царква Швецыі (6,7)
  2. Евангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6)
  3. Эфіопская евангельская царква Меканэ Есус (5,57)
  4. Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы (4,5)
  5. Царква дацкага народа (4,47)
  6. Евангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38)
  7. Пратэстанцкая хрысціянская царква Батак (Інданезія, 4,17)
  8. Царква Нарвегіі (3,99)
  9. Малагасійская лютэранская царква (3,0)
  10. Евангельская лютэранская царква Гановера (Германія, 2,8)

Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы засядае ў Браціславе. Сайт федэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе членам з'яўляецца аддзяленне Евангельска-лютэранскай царквы ў Расіі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі[2], хоць фактычна з 2001 года беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Members (англ.)(недаступная спасылка). Who We Are. The Lutheran World Federation (26 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  2. Europe (англ.)(недаступная спасылка). Member Churches. The Lutheran World Federation (26 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2011. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  3. История СЕЛЦ РБ (руск.)(недаступная спасылка). История лютеранства в Беларуси. Самастойная евангеліцка-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь (26 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2017. Праверана 28 кастрычніка 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads